Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Вилейского райисполкома
Государственное учреждение образования
«Залесская средняя школа Вилейского района»
Экспазіцыя “Яны змагаліся за Радзіму” знаёміць з тымі, хто набліжаў дні перамогі.
Наш раён і пасёлак былі захоплены гітлераўцамі ў першыя дні вайны. У надзвычай складаных умовах пачалася арганізацыя народнай барацьбы. У мікрараёне дзейнічала партызанская брыгада імя Фрунзе. Месца дыслакацыі брыгады – лясныя масівы паміж вёскамі Навасёлкі-Лукавец-Зачарная-Старынкі-Брыгідава.
На вітрынах – розныя прадметы Другой сусветнай вайны, якія падаравалі нашаму музею землякі, удзельнікі вайны: гільзы ад снарадаў, нямецкі тэрмас, трафейны тэлефон, лыжкі, флягі. Тут жа – фатаграфіі ветэранаў, альбомы, дзе запісаны іх успаміны, дакументы, пісьмы.