Гісторыя шклозавода Залессе

Экспазіцыя “Гісторыя шклозавода “Залессе”

Экспазіцыя “Гісторыя шклозавода “Залессе” дае ўяўленне аб той прадукцыяй, якая выпускалася на прадпрыемстве на працягу не аднаго стагоддзя. Гута была заснавана ў ХVIII стагоддзі на рацэ Ілья Віленскага павета Мінскай губерні графам Салагубам. Спачатку гэта была невялікая мануфактура, але з цягам часу яна павялічвалася, пашыраўся асартымент выпускаемай прадукцыі. Гута часта мяняла ўладальнікаў і месца знаходжання. У вёску Залессе яна была перанесена ў ХIХ стагоддзі і тут працавала да свайго закрыцця.

Сярод экспанатаў – бутэлькі, слоікі, чарнільніцы, салатніцы, кубачкі, попельніцы і інш. Пра цяжкую працу шкловыдзімальшчыка напісаў Янка Купала ў газеце “Наша ніва” ў 1911 годзе, падпісаўшы артыкул псеўданімам Нягутнік.

На жаль, з 2001 года прадпрыемства спыніла сваю дзейнасць.

свернуть
поделиться в: