Гісторыя школы

Экспазіцыя “Гісторыя школы”

Гісторыя ўстановы адукацыі вядзе адлік з 1911 года, калі ў вёсцы Паграбішча была адкрыта царкоўна-прыходская школа.

У час акупацыі нашай тэрыторыі Польшчай навучанне прадаўжалася на польскай мове. І толькі калі Заходняя Беларусь была вызвалена, у 1939 годзе ў Паграбішчы пачала працаваць чатырохкласная школа.

У 1941-1945 гадах адукацыйны працэс быў спынены. У пасляваенны час працавала толькі пачатковая школа, у якой вучыліся 42 вучні.

З 1952 года школа стала сямігадовай, а з 1962 па 1964 гады – васьмігадовай.

У сувязі з тым, што прадпрыемства “Шклозавод “Залессе” пачало хутка развівацца і сюды пачалі актыўна з’язджацца людзі, у 1964 годзе ўстанова была перанесена ў пасёлак Партызанскі. З гэтага часу яна стала Залескай сярэдняй школай.

У экспазіцыі “Гісторыя школы” сабраны летапісы, якія вялі піянерскія атрады, фотаздымкі, піянерская сімволіка, матэрыялы аб педагогах-ветэранах працы, знакамітых выпускніках.

свернуть
поделиться в: