Дзень добрых спраў

08.02.2020
А ў нашых чытачоў, чацвёртакласнікаў і пяцікласнікаў, 06.02.2020 года адбыўся дзень добрых спраў.

Яны прапанавалі сваю дапамогу ў рамонце кніг. Так у нас адчынілася “кніжчына бальніца”. Асаблівы клопат праявілі Ананіч Ангеліна, Завадская Дзіяна, Вішнеўская Ксенія, Паўлюкевіч Вераніка, Шаўцоў Андрэй, Мілікулаў Уладзіслаў, якія ў час працы адчулі яе важнасць, прыйшлі да вываду: кнігі трэба берагчы. Гэта была і гульня, і праца, мэтамі і задачамі якой былі фарміраванне ў дзяцей беражлівых адносін да кніг,стварэнне для кожнага дзіцяці сітуацыі поспеху,навучанне практычным навыкам па рамонту кніг, навучанне працы ў камандзе, выхаванне суперажывання. Магчымасць адчуць важнасць сваёй працы адзначана атрыманым сертыфікатам. Вялікі дзякуй, працоўны дэсант, за аказаную дапамогу!