Марскі бой

24.02.2021
З мэтай выклікання цікавасці да беларускай мовы і нацыянальнай культуры 22 лютага ва ўстанове адукацыі пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

У гэты дзень 5 клас паўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні “Марскі бой”, падчас якой абагульніў свае веды па роднай мове. Гульня прайшла захапляльна і напружана: кожны з удзельнікаў хацеў перамагчы. Але 1 месца заняла Ангеліна Ананіч.