Пазнавальная гульня “Ад прадзедаў спакон вякоў…”

26.02.2021
24 лютага вучні ўстановы адукацыі прадоўжылі ўдзел у мерапрыемствах тыдня беларускай мовы і літаратуры.

6 клас з захапленнем адказваў на пытанні пазнавальнай гульні “Ад прадзедаў спакон вякоў”, мэта якой была садзейнічанне развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню павагі да роднай літаратуры.