Дзень праваслаўнай кнігі ў Залескай школе

25.03.2022

Кніга жыве ўжо не адно тысячагоддзе. Яна адкрывае нам таямніцы свету. Але галоўнай кнігай праваслаўных хрысціян была, з’яўляецца і будзе Біблія. Гэта старажытны помнік пісьменнасці, дзе сабраны розныя рэлігійныя творы, якія пісаліся з 12 стагоддзя да нашай эры па 2 стагоддзе нашай эры. І самае дзіўнае – Біблія не толькі не страціла свайго значэння, але і сёння дапамагае нам зразумець саміх сябе, разабрацца ў розных  праблемах.

23 сакавіка настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы п.Партызанскі а.Міхаіл завітаў ва ўстанову адукацыі, каб данесці да вучняў і педагогаў школы святло і мудрасць Кнігі кніг. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй напісання Бібліі, убачылі напрастольнае Евангелле, а таксама сямейны “Малітваслоў” а.Міхаіла, якому больш за 200 гадоў. Сустрэча запаліла ў душы прысутных спакой, святло і радасць.