Міжнародны дзень роднай мовы
22.02.202321 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, закліканы абараняць моўную разнастайнасць, спрыяць захаванню культурных скарбаў. Як прайшоў гэты дзень у нашай школе? Пачаўся дзень з акцыі “Размаўляй па-беларуску”, якая накіравана на выхаванне павагі да роднай мовы. Гульня-віктарына “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем” запрасіла вучняў 5-7 класаў на шэраг разнастайных заданняў. Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве, паказалі нядрэнныя веды, праявілі кемлівасць і эрудыцыю, выказалі ўласнае стаўленне да роднай мовы.